Жыхароў мікрараёна Сухарава хвалюе развіццё інфраструктуры ў дварах

13 ноября 2019
Да нас на гарачую тэлефонную лінію звярнуліся жыхары мікрараёна Сухарава. Іх хвалюе развіццё інфраструктуры ў дварах. Дзецям не хапае  гульнявых пляцовак, а іх бацькам - парковачных месцаў. Праблема гэта тыповая для многіх  спальных раёнаў Мінска. Нашы карэспандэнты выехалі на месца, каб разабрацца ў сітуацыі.

Меркаванне шматдзетнай маці Надзеі Гарбачовай падзяляюць многія жыхары маладога мікрараёна Сухарава. Сітуацыя склалася так, што на новыя шматпавярхоўкі па вуліцах Лосіка і Семянякі не хапае неабходнай інфраструктуры. Дзецям з чатырох навакольных дамоў даводзіцца туліцца на маленькай гульнявой пляцоўцы, дзе толькі адны арэлі.

Юлія Сядзельнікава, жыхарка г. Мінска:  "Калі мы сюды прыехалі, тут былі толькі 36 і 42 дом. Мы адпаведна будавалі сваю пляцоўку для сваіх дзетак. Потым пабудаваліся яшчэ дамы. І меркавалася, што пляцоўку будуць пашыраць. А зараз у нас ёсць толькі адны арэлі, якімі карыстаюцца ўсе дзеці".

Каб вырашыць сітуацыю, жыхары склалі падрабязны ліст-звяртанне са сваімі прапановамі.

А пакуль яны чакаюць адказ, зялёную тэрыторыю абгарадзілі і пачалі маштабную будоўлю. У адміністрацыі Фрунзенскага раёна нам растлумачылі, што праект зацверджаны ў дэталёвым плане забудовы горада. Згодна з планам, тут з'явіцца шматфункцыянальны комплекс з аддзяленнем ЖЭСа, пунктам міліцыі, фізкультурна-аздараўленчым цэнтрам. 

Павел Тумас, намеснік начальніка ўпраўлення архітэктуры і будаўніцтва адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска:  "Наконт пытання, якое ўзнята грамадзянамі, хацеў бы адказаць наступнае. Дадзены аб'ект адпавядае горадабудаўнічай дакументацыі дэталёвага плана комплекснага развіцця былой вёскі Сухарава. У кастрычніку была сустрэча кіраўніка адміністрацыі раёна з жыхарамі, але ніхто на грамадскае абмеркаванне не прыйшоў".

Яшчэ адно пытанне, якое хвалюе жыхароў спальнага раёна, -  паркоўкі. Больш дакладна, іх недахоп. Адказ мы пачулі наступны: пляцоўка пад паркінг на тысячу месцаў ужо рыхтуецца.