Жыхароў Крупак выслухаў памочнік Прэзідэнта па Мінскай вобласці

20 марта 2018

Жыллёва-камунальныя пытанні, а таксама будаўніцтва і добраўпарадкаванне сталі асноўнымі тэмамі падчас прыёму грамадзян у Крупках. Жыхароў раёна сёння выслухаў памочнік Прэзідэнта па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў. Са скаргай на стан пад'язных шляхоў звярнулася ініцыятыўная група гараджан. У мікрараёне адсутнічае дарога, замест яе - вялізныя лужыны ды выбоіны. Пакуль выратоўвае марознае надвор'е. З першага летняга месяца пачнуць праводзіць падземныя камунікацыі, без гэтых работ укладка асфальту немагчымая. А далей справа за рамонтам дарог.

Падчас прыёму грамадзян сёння разгледзелі 17 пытанняў. Памочнік Прэзідэнта па Мінскай вобласці звярнуў увагу на тое, што мясцовая ўлада павінна быць больш уважлівай да праблем жыхароў раёна.