Жыхар Жлобіна знайшоў у зямлі на сваім дачным участку астаткі 22 вінтовак

5 мая 2015

Жыхар Жлобіна знайшоў у зямлі на сваім дачным участку астаткі 22 вінтовак часоў Вялікай Айчыннай вайны. Мужчына разбіваў сад і натыкнуўся на металічны прадмет, які апынуўся зброяй. На гэтым жа месцы выявіў яшчэ тры падобныя прадметы, пасля чаго выклікаў супрацоўнікаў Жлобінскага РАУС.

Зброя перададзена на захоўванне ў Жлобінскі РАУС, пасля чаго будзе накіраваная для вывучэння ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз па Гомельскай вобласці. Такія знаходкі на тэрыторыі Жлобінскага раёна, паводле слоў спецыялістаў, не выпадковыя. Падчас вайны тут праходзілі цяжкія баі.