Жыхар Узды сабраў у сваім доме больш за сотню рарытэтных гадзіннікаў

24 февраля 2017

Кабінетныя, насценныя, маятнікавыя і з зязюляй. Жыхар Узды сабраў у сваім доме больш за сотню рарытэтных гадзіннікаў. У калекцыі мадэлі з усіх заводаў савецкага саюза, маркі "Янтар", "Маланка", "Зара", "Перамога"... Калекцыянер Аляксандр Кістанаў не толькі збірае, але і надае новае жыццё механізмам, якія, на першы погляд, час свой адпрацавалі. Таму амаль усе гадзіннікі з яго калекцыі ідуць

Больш падрабязна пра Аляксандра Кістанава і яго калекцыю гадзіннікаў глядзіце ў нядзелю ў 12:10 у праграме "Навіны. Цэнтральны рэгіён".