Жыхар Гродна выкрадаў грошы з рахункаў замежных банкаў

12 ноября 2019

Буйны крадзеж з рахункаў замежных банкаў расследуе Галоўнае следчае ўпраўленне. Далучыліся спецыялісты ФБР ЗША для абмену інфармацыяй. Галоўны абвінавачаны затрыманы, ім аказаўся 28-гадовы жыхар Гродна. Паводле звестак следства, мужчына атрымліваў доступ да чужых рахункаў, затым пераводзіў грошы на зарэгістраваныя на падстаўных асоб рахункі. Пазней выводзіў сродкі ў наяўныя грошы. Вядома, што абвінавачаны набываў біткоіны, аўтамабіль, а таксама ўклаў грошы ў нерухомасць і пабудаваў уласны бізнес - кафэ. На падкантрольных яму віртуальных кашальках выяўлена 94 біткоіны. На першапачатковым этапе следчымі ўстаноўлена больш за 60 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці мужчыны. Яму прад'яўлена абвінавачанне паводле артыкула "Крадзеж з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі ў асабліва буйным памеры".