Сваю ўнікальную калекцыю збірае жыхар Брэста. Яго каштоўны фонд - цыркавыя клоўны. У кватэры Мікалая Палтаракі самая вялікая калекцыя ў Беларусі. Больш за 300 акцёраў з паперы, гліны, фарфору, тэкстылю. Адны калекцыянер купляў, іншыя падораныя. Вясёлая кампанія збіралася 20 гадоў. Цыркавыя персанажы з розных куткоў свету. Самы маленькі - ледзь прыкметны - металічны клоўн памерам усяго з паўтара сантыметра!
Сваю калекцыю Мікалай Палтарака папаўняе ўвесь час. Цыркавым мастацтвам захоплены з дзяцінства. Пра хобі галоўнага мастака Брэсцкага драмтэатра ведаюць сябры і родныя. Музей у кватэры даступны пакуль толькі ім.













