Жыровіцкаму манастыру - 500 гадоў

17 мая 2020
Аднаму з найстарэйшых цэнтраў праваслаўнай веры Беларусі - Жыровіцкаму манастыру - 500 гадоў. Але юбілейныя ўрачыстасці адкладзеныя на нявызначаны час у сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце.

Прыстанак на працягу пяці стагоддзяў застаецца ачагом духоўнасці славянскіх земляў. А галоўная святыня манастыра - Жыровіцкі абраз Божай Маці яшчэ ў 18 стагоддзі аб'яднаў усю Еўропу.

Ужо 550 гадоў да яго звяртаюцца як праваслаўныя, так і каталікі. Невядомыя факты Жыровіцкага манастыра і яго галоўнай святыні - у Алены Борматавай (відэа).