Жылля для шматдзетных сем'яў сталіцы пабудуюць удвая больш, чым летась

29 апреля 2019

15 дамоў узвядуць у Заводскім раёне, а таксама ў Лошыцы, Сухараве і Чыжоўцы. У новыя кватэры, якія будуюць з дзяржаўнай падтрымкай, заселяцца амаль дзве тысячы шматдзетных сем'яў. Усяго на чарзе ў Мінску іх больш за 5 з паловай тысяч. Задача гарадскіх улад - стварыць умовы, каб забяспечваць квадратнымі метрамі гэту катэгорыю насельніцтва за год. У першую чаргу права на будаўніцтва даюць сем'ям, якія выхоўваюць чатырох дзяцей, а таксама дзяцей-інвалідаў. Кошт квадратнага метра для шматдзетных сем'яў у сталіцы ў сярэднім 1000 беларускіх рублёў. З бюджэту на гэтыя мэты Мінск накіруе амаль 107 мільёнаў.