Жыхары многіх сталічных шматпавярховак не задаволеныя чысцінёй у пад'ездах

31 января 2017

Клінігавыя кампаніі ці мясцовыя ЖЭУ? Жыхары многіх сталічных шматпавярховак не задаволеныя чысцінёй у пад'ездах. Летась тэндар на ўборку лесвічных пляцовак у трох раёнах Мінска - Ленінскім, Маскоўскім і Савецкім - выйгралі дзве клінінгавыя кампаніі. Яны і павінны былі сачыць за парадкам у дамах. На практыцы "чысты" эксперымент не аказаўся ўдалым, і аплачваць такія няякасныя паслугі жыхары не згодны. У сітуацыя разбіраўся Ян Пашкевіч.

Тры ўборкі замест 10-ці ў месяц – жыхары сталічнай пяціпавярхоўкі ўпэўненыя, што работнікі клінінгавай кампаніі да іх пад'езда даходзяць не так часта, як патрабуе графік. Некаторыя жыхары нават узяліся за добраўпарадкаванне сваіх лесвічных пляцовак самастойна.

У адказнай за гэты дом клінінгавай кампаніі прызнаюць, зіма сапраўды стварыла дадатковыя цяжкасці і нават пасля ранішняй уборкі нярэдка ўвечары ад яе не застаецца і следу. Таму пасля кожнага візіту прыбіральшчыка жыхары пад'езда павінны ацаніць выкананую працу і падпісаць адпаведны дакумент.

Клінінгавая кампанія адказвае за чысціню пад'ездаў у дамах Ленінскага раёна сталіцы вось ужо як паўгода. Раз у тры дні спецыялісты прадпрыемства павінны прыбіраць лесвічныя пляцоўкі. Згодна з графікам, 8 разоў за месяц - падмятаюць і двойчы мыюць падлогу. Але зімой гэтага недастаткова.

Як можна заўважыць у гэтым пад'ездзе, тут уборку зрабілі літаральна некалькі гадзін таму, але згодна з графікам, прац на сёння не было запланавана. Як нам патлумачылі ў клінінгавай кампаніі, пры наяўнасці смецця ў пад'ездах прыбіральшчыкаў можна выклікаць дадаткова.

Вялікая колькасць такіх не запланаваных экспрэс уборак не дазваляе якасна прыбіраць амаль 600 дамоў раёна, а таму, каб захаваць якасць паслуг, у кампаніі вырашылі адмовіцца ад 75% пад'ездаў. Ужо заўтра тут ізноў пачнуць працаваць мясцовыя ЖЭУ.

Не падрыхтаванай да такіх аб'ёмаў прац аказалася і яшчэ адна кампанія, якая адказвала за чысціню ў Маскоўскім і Савецкім раёнах. Раней прадпрыемства займалася прыбіраннем офісаў і не мела вопыту працы ў жылых дамах.

Пры гэтым цалкам ад працы з жылымі шматпавярхоўкамі ў прыватных кампаніях не адмаўляюцца – яны ўжо нават стварылі ўласныя дыспетчарскія службы, якія працуюць у тым ліку і праз адзіны кантакт-цэнтр жыллёва-камунальнай гаспадаркі 115 бел. Але зараз умовы для ўдзелу у тэндары на права прыбіраць пад'езды стануць больш жорсткімі.