Жыхары мінскага заапарка перайшлі на хвойную дыету

9 января 2017

Багатыя на вітаміны яловыя лапкі - адзін з любімых ласункаў коз, ланей і аленяў. Хвойныя стравы даспадобы прыйшліся нават афрыканскім вярблюдам. Дарэчы, перадаваць у заапарк навагоднія дрэвы запрашаюць і мінчан - жыхары сталіцы ўжо здалі на корм звыш сотні жывых елак. Натуральныя елкі ў заапарку прымаюць кожны дзень, акрамя выхадных. Толькі папярэдне дрэва неабходны ачысціць ад святочнай мішуры.