Жыллё ў Беларусі стане больш даступным

5 февраля 2020
Пра гэта сёння расказаў віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў на калегіі Мінскбудархітэктуры. Тут падвялі вынікі 2019 года і паставілі новыя задачы для галіны. Так, ужо сёлета павінна запрацаваць іпатэка на жыллё. Праект указа ў найбліжэйшы час будзе ўнесены на разгляд Кіраўніку дзяржавы. Яшчэ адно новаўвядзенне - кватэры з малой плошчай. Пілотны дом здалі ў Брэсцкай вобласці. Напрыклад, трохпакаёўка  займае там 53 квадратныя метры. Жыллё карыстаецца вялікім попытам, аднак гэта не фінальнае рашэнне - зараз вядзецца распрацоўка тыпавых праектаў. Акрамя таго, працягваецца комплексная забудова гарадоў-спадарожнікаў сталіцы. Сёлета зробяць упор на Руденск і развіццё сацыяльнай інфраструктуры Смалявіч.

Асаблівая ўвага  і падтрымцы шматдзетных. Сёлета для іх увядуць 10,5 тысячы кватэр,  накіруюць на будаўніцтва 15,5 тысячы сем'яў. А значыць з 2021 года чарга на жыллё для такой катэгорыі грамадзян складзе не больш  чым год. Гэта патрабаванне Кіраўніка дзяржавы.