Жыллё, неаформленнае ва ўласнасць, пяройдзе ў разрад арэнднага

1 марта 2016

Для беларусаў, якія да 1 ліпеня не прыватызуюць свае кватэры, прадугледжаны шэраг сацыяльных гарантый. Нагадаем, жыллё, неаформленнае ва ўласнасць, пяройдзе ў разрад арэнднага. Грамадзяне, якія пражывалі ў такіх кватэрах, змогуць заключаць бестэрміновыя кантракты на карыстанне жылымі памяшканнямі. Гэта прапісана ва ўказе № 460, які ўступае ў сілу сёння. Акрамя таго, арэнда кватэр для такіх жыхароў будзе каштаваць значна танней.

Указ змяняе падыходы ў прадастаўленні льготных крэдытаў на будаўніцтва. Дзеці-сіроты змогуць атрымліваць рэсурсы па-за чаргой - пад 1% гадавых на 40 гадоў. А вось грамадзяне, якія пражывалі ў інтэрнатах больш за 10 гадоў, права пазачарговага крэдытавання страцілі.