Ахвяры гандлю людзьмі пройдуць курс рэабілітацыі

16 октября 2013

Незалежна ад таго, ці гатовыя яны будуць супрацоўнічаць з праваахоўнымі органамі і гаварыць пра свае праблемы. Такая практыка будзе прымяняцца ў сувязі з тым, што ў хуткім часе Беларусь далучыцца да Канвенцыі Савета Еўропы аб процідзеянні гандлю людзьмі. Зараз ідзе падрыхтоўка адпаведных дакументаў. Згодна з правіламі міжнароднай арганізацыі, ахвяры трафікінгу могуць прайсці 30-дзённы курс рэабілітацыі. Дапамога спецыялістаў будзе забяспечаная ўсім пацярпелым. Варта сказаць, што ў гэтым пытанні беларусы адкрытыя, і, нягледзячы на негатыўны вопыт працаўладкавання за мяжой, звяртаюцца па дапамогу да вартавых парадку.


Лепшае, што можна зрабіць для сябе перад выездам за мяжу, - гэта звярнуцца на спецыялізаваную інфалінію. Спецыялісты дапамагаюць не толькі тым, хто можа трапіць у бяду, але і тым, хто ўжо трапіў. Паводле апошніх звестак, супрацоўнікі інфалініі дапамаглі ўжо больш чым 300 беларусаў, якім спатрэбілася дапамога за мяжой.