Ахвяраў нацызму ўспамінаюць у Пухавіцкім раёне

19 марта 2021
Патрыятычная акцыя "Памяць" працягвае аб'ядноўваць беларусаў. Сёння ахвяраў нацызму ўспамінаюць у Пухавіцкім раёне. Ушанаваць памяць загінуўшых да помніка спаленым жыхарам вёскі Беразянка прыехала моладзь і прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын.

Гэту маленькую лясную вёску яшчэ называюць сястрой Хатыні

Даты нараджэння ў іх розныя, а вось год смерці адзін. У 1943 годзе тут у абхопленым полымем хлеве абарваліся 43 жыцці, у тым ліку  дзяцей. На месцы, дзе калісьці былі 19 дамоў і жылі 80 мясцовых жыхароў, устаноўлены абеліск з імёнамі яе загінуўшых у агні жыхароў. Ля братэрскай магілы прайшоў мітынг-рэквіем. Удзельнікі акцыі  ўсклалі кветкі і ўшанавалі загінуўшых хвілінай маўчання.