Ахвяраў лагера смерці "Азарычы" ўспаміналі сёння

19 марта 2019

75 гадоў назад у Беларусі савецкія войскі вызвалілі лагер смерці "Азарычы". Ахвяраў той страшнай гісторыі ўспаміналі сёння ля аднайменнага мемарыяльнага комплексу. На мітынг-рэквіем  прыехалі больш за 300 чалавек - былыя вязні, ветэраны вайны, прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, актывісты фонду міру  і моладзь.

Да мемарыяла ўсклалі кветкі, памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання. А маладое пакаленне выпусціла ў неба блакітныя паветраныя шары з белымі галубамі, як сімвал міру і згоды.