Жэрар Дэпардзье павіншаваў Беларусь з Днём Незалежнасці

4 июля 2015

Напярэдадні Беларусь віншавалі лідары розных краін: прэзідэнты, прэм'еры і манаршыя асобы. Далучыўся да іх і знакаміты акцёр Жэрар Дэпардзье. Каб павіншаваць Беларусь з Днём Незалежнасці, ён прыехаў у пасольства нашай краіны ў Францыі. На сустрэчы з яго кіраўніком - Паўлам Латушкам - Жэрар Дэпардзье падкрэсліў:  "У свеце не так шмат краін, якія, як Беларусь, могуць праводзіць самастойную палітыку ў інтарэсах свайго народа". Акцёр таксама адзначыў асаблівую ролю нашага пасольства ў збліжэнні беларускай і французскай культур і ацаніў крэатыў выставы "АРТ-ЗАБОР".