Жаночы клуб жонак паслоў і дыпламатаў праводзіць дабрачынную вячэру

27 апреля 2018

У беларускай сталіцы ёсць прыгожая традыцыя - штогод вясной Мінскі міжнародны жаночы клуб жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў праводзіць дабрачынную вячэру. Гасцей - больш за 250. Гэта прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, спонсары, мецэнаты і партнёры клуба. Усе грашовыя сродкі, выгандляваныя ад продажу ўваходных і латарэйных білетаў, будуць накіраваныя на дапамогу дзецям-сіротам, інвалідам, хворым людзям і малазабяспечаным сем'ям.

Мінскі міжнародны жаночы клуб з моманту сваёй арганізацыі ў 1992 годзе ўвесь час аказвае дабрачынную дапамогу розным беларускім установам. Толькі на працягу мінулага года было рэалізавана звыш 30 праектаў у розных гарадах нашай краіны.