Жанчыны вайны. Тры гісторыі пра слабых, але такіх моцных

12 мая 2019

Памяццю аб вайне гатовыя дзяліцца і яе відавочцы. Зараз мы распавядзем тры гісторыі. Пра тое, як далікатныя выпускніцы школы бяруць у рукі зброю, кожная сваю: карабін, тэлефон або скальпель - і становяцца на абарону Радзімы. Гродна, Полацк і Мінск. Пасля вайны, дарослымі, дзяўчыны прыедуць у Беларусь і будуць аднаўляць разбураную краіну. 

Сёння дзве з іх - Валянціна Чудаева і Валянціна Баранава - усё яшчэ ў страі. Іх запалу і бадзёрасці духу можна павучыцца ўсім нам. Займаюцца спортам, іграюць на музычных інструментах, чытаюць вершы.

Зінаіда Тусналобава-Марчанка не дажыла да свайго 60-годдзя паўгода. Памерла яшчэ ў 80-х, але як не ўспомніць і гэтага героя. Яе прозвішча пісалі на танках, з яе гісторыяй ішлі ў бой. 

Савецкі Саюз быў адзінай дзяржавай у гады Другой сусветнай вайны, дзе жанчыны ваявалі нароўні з мужчынамі. Пра слабых, але такіх моцных - рэпартаж Анастасіі Бенедзісюк

Элегантная, з тонкай фігурай, абавязкова з укладкай і ў сукенцы - толькі за час гэтага інтэрв'ю Валянціна Баранава зменіць іх дзве. І падкрэсліць: яе галоўнае ўпрыгожванне - заўсёды па-над самым прыгожым уборам. 

Аб узросце ў жанчыны пытаць не прынята. Зазначым толькі: 21 чэрвеня 1941 года, за дзень да пачатку вайны, Валянціна Баранава з класам адзначала выпускны. Тады дарослае жыццё ёй бачылася бясхмарным  і на сцэне. Яна марыла стаць спявачкай. Даведаўшыся пра страшнае, тут жа адправілася ў ваенкамат. Толькі з трэцяга раза далікатную, ростам крыху вышэй за 150 сантыметраў, яе прызначылі ў 17-ты полк сувязі.

Доўгую касу дзяўчына не зберажэ, будзе шкадаваць пра гэта доўгія гады. Па модзе пасля вайны яна зробіць завіўку. І каб быць заўсёды ў форме, зоймецца спортам. 5 гадоў таму купіла трэнажор. Вось так гадзінамі напралёт яна круціць педалі. А яшчэ нядаўна маржавала ў Нёмане, кіравала "жыгулямі" і адна з першых сярод аднагодак горада асвоіла камп'ютар. 

Распісаны кожны дзень. А яна знаходзіць усё новыя захапленні.

Жанчына, пра якую пісалі кнігі, здымалі фільмы і ставілі спектаклі. Яна таксама марыла стаць артысткай. Актрысай. Выступаць на тэатральных падмостках. 

Вайна і з ёй здарылася адразу пасля школы. У 17 яе забралі сувязісткай. З характарам і поўная рашучасці, яна напісала Сталіну: "Тэлефонныя трубкі не страляюць, хачу забіваць ворага". 

Яна прайшла Калінінскі, Карэльскі, 2-гі Беларускі франты. У Дзень Перамогі, 9 мая 1945, ад шчасця разрадзіла ў неба гармату. Імпульсіўны ўчынак не пакіне незаўважаным камандзір. Ёй прадракуць службу ў арміі. 

На мінным полі ў снезе яе знайшлі з сабакамі. У шпіталі Яраслаўля за жыццё Валянціны Чудаевай змагаліся паўгода. Пагражала поўная ампутацыя абедзвюх канечнасцяў. 

Тут  жа яшчэ адно важнае прыстасаванне - драўляная палачка, ухапіўшыся за якую двума пальцамі, інваліды вайны маглі, напрыклад, тэлефанаваць. 

А з гэтага радыё ў снежні 1947 года Зінаіда Тусналобава-Марчанка даведалася, што ўзнагароджаная ганаровым званнем Героя Савецкага Саюза. Яна ж трэцяя жанчына з медалём Флорэнс Найтынгейл за міласэрнасць і адвагу. Ветэрана вайны не стала ў 1980. Адбіліся раненні. 

Пасля сямі найскладанейшых аперацый Зінаіда аказваецца без рук і ног. Яе гісторыю надрукуюць у газеце "Наперад на ворага". Так пра яе даведаліся на ўсіх франтах! У бой танкі і самалёты ішлі з надпісам "За Зіну Тусналобаву". Нясхільная, яна і пасля вайны заставалася адкрытай для знаёмстваў, сама даглядала дом і дзяцей. 

Сотні разоў на мяжы смерці была Валянціна Баранава. Баявое хрышчэнне прайшла, яшчэ не даехаўшы да фронту: на 41 дзень таварныя вагоны, у якіх везлі салдат, патрапілі пад бамбёжку. Яна прайшла вайну ад Украіны да Берліна. Дзень Перамогі сустракала ў Празе. Пра саму вайну ў свята ўспамінаць не хочацца. Сёння з натхненнем яна гаворыць пра баявое даручэнне быць запявалай.

Дакладных лічбаў няма. Толькі па закліку камсамола воінамі сталі 550 000 патрыётак. Сваім баявым настроем яны натхняюць і сёння. А ў выпадку чаго рукі памятаюць. Дзверы і Валянціны Баранавай, і Валянціны Чудаевай заўсёды адчыненыя. Час ад часу да іх прыходзіць моладзь, сацыяльныя службы. Яны важныя госці на ўсіх святах, душа кампаніі. Ім дзякуй не толькі ў святы. 

Зінаіда Тусналобава-Марчанка пасля вайны вярнулася на малую радзіму, у Полацк. Гэта першая і адзіная кватэра-музей у Беларусі.