Партызанкі і франтавічкі, працаўніцы тылу. Жонкі, сёстры, мамы. У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай прыгадваюць лёсы жанчын на вайне. Да міжнароднага свята 8 Сакавіка - традыцыйныя мерапрыемствы ў гонар гераінь самай буйной вайны 20-га стагоддзя. У рамках праекта-прысвячэння - сустрэчы з жанчынамі-ветэранамі, тэматычны інтэрактыў для дзяцей і моладзі, выстава пад назвай "Лёс жанчыны". Сто пяцьдзесят прадметаў - бытавыя рэчы, адзенне і аксэсуары, узнагароды, адзінкі зброі. За кожным экспанатам - поўная трагізму і адначасова гераічнасці гісторыя нашых зямлячак.
На выставе - галерэя партрэтаў жанчын вайны. Маляўнічыя палотны і фотаздымкі як вядомых гераінь Вялікай Айчыннай (Ганны Маслоўскай, Веры Харужай), так і безыменных.
Жанчыны вайны: прысвячэнне гераіням Вялікай Айчыннай
7 марта 2021













