Жанчын-ветэранаў ушанавалі ў сталіцы

10 марта 2020
75 гадоў памяці і падзякі. З нагоды знакавай даты са дня Вялікай Перамогі канцэрты, сустрэчы, выставы ладзяць у розных кутках Мінскай вобласці. Цёплыя словы сёння гучалі для жанчын-ветэранаў. Удзельніцы баявых дзеянняў, франтавыя медсёстры, вязні канцлагераў сабраліся ў сталіцы, каб падзяліцца сваёй гісторыяй. Усе разам яны ўзгадалі той далёкі пераможны май.

Жанчыны-ветэраны пастаянна ўдзельнічаюць у святочных акцыях, падчас якіх сустракаюцца са школьнікамі і студэнтамі  каб моладзь захоўвала памяць аб вялікім подзвігу.