Жанчын-аўтамабілістак павіншавалі супрацоўнікі ДАІ

6 марта 2015

Сёння, напярэдадні 8 Сакавіка, пільная ўвага супрацоўнікаў ДАІ прыкавана да жанчын-аўтамабілістак. Але праверка  дакументаў толькі падстава, каб павіншаваць з надыходзячым святам і падарыць прыемныя сюрпрызы дзяўчатам-вадзіцелям. Прадстаўніцам прыгожага полу інспектары ўручылі кветкі і сертыфікаты на наведванне аўтамыйкі. Такая сакавіцкая кампанія дарожнай міліцыі праходзіць па ўсёй краіне.