Жоўтыя знакі вызначаць межы бязвізавай тэрыторыі Аўгустоўскага канала

25 октября 2016

Таблічкі на трох мовах: англійскай, польскай і рускай.

Сёння першыя з іх паставілі на галоўных дарогах Гродзенскага раёна. Усталёўваюць іх на межах пяці сельсаветаў. Менавіта ў гэтых месцах змогуць вольна падарожнічаць замежныя турысты. Першая такая інфатабліца з'явілася сёння перад мостам праз раку Нёман на трасе М6.

Віктар Салома, намначальніка аддзела Гродзенскага райвыканкама: "Усяго ў нас запланавана ўсталяваць 18 знакаў. Потым па неабходнасці, я думаю, мы яшчэ больш знакаў усталюем на меней значных дарогах, менавіта паміж межамі гэтых тэрыторый, дзе можна знаходзіцца, а дзе не".

Разам са знакамі бязвізавай зоны пашыраць і інфармацыйнае забеспячэнне маршрутаў - паказальнікі падкажуць шляхі да мясцовых славутасцяў і аграсядзіб. А для Аўгустоўскага канала створаць і асабісты брэнд. На гэтыя мэты Еўрасаюз вылучае 150 000 еўра. Бязвізавым Аўгустоўскі канал стане ўжо заўтра. У вольную для наведванняў зону ўвайшоў і Гродна.