Чыгунка вывучае пасажырапаток ў напрамку Мінск - Гудагай

20 Верасня 2017

Маніторынг да сярэдзіны снежня праводзіць спецыяльная служба, парад і прапаноў чакаюць і ад пасажыраў, пасля ў раскладзе руху магчымыя змяненні. Новаўвядзенні звязаны з тым, што электрыфікаваны ўчастак ад Маладзечна да мяжы з Літвой, і замест дызель-цягнікоў цяпер курсіруюць электрычкі. Ёсць магчымасць дабірацца і з такіх гарадоў, як Смаргонь і Ашмяны да сталіцы без перасадак. Праязны білет знізіўся ў цане.

Электрыфікацыя ўчастка доўжылася некалькі гадоў. Сумесны праект рэалізаваны з удзелам кітайскіх партнёраў.