Ахвочых стаць адзінай вялікай камандай на паўмарафоне становіцца ўсё больш

16 августа 2018

У бегуноў-дабрачынцаў адбылася чарговая трэніроўка. Ахвочых стаць адзінай вялікай камандай на паўмарафоне становіцца ўсё больш. Арганізатары заклікаюць падтрымаць ініцыятыву і ў сацыяльных сетках. Размясціць фота сваіх красовак, расказаць іх гісторыю і зрабіць ахвяраванне адной з чатырох арганізацый, якія заснавалі праект.

Трэніроўкі працягваюць і іншыя спартыўныя каманды Мінска. Сёння ў парку Перамогі адбудзецца сустрэча з Вольгай Мазуронак.