Жди меня и я вернусь…

4 июля 2013

У лютым 1942-га ўпершыню быў апублікаваны знакаміты верш Сіманава. Ужо на наступны дзень салдаты выразалі яго з газет, перапісвалі ў акопах, пасылалі ў лістах жонкам і нявестам. Чакай мяне ўсяляў надзею, што чалавек мацнейшы за вайну, калі кахае і верыць. Герою нашага наступнага сюжэта менавіта каханне і вера дапамаглі выжыць пасля смяротнага ранення.


Алена Панцюхова сустрэлася з ветэранам.


Летам 1941-га яму споўнілася 19 гадоў. Іван Алейнік бліскуча скончыў авіяцыйнае вучылішча і паступіў у акадэмію Жукоўскага. Калі пачалася вайна, ён напісаў рапарт з просьбай адправіць яго на фронт. Пасля адмовы напісаў другі, потым трэці. Сёмы рапарт настойлівага студэнта ў рэктараце ўсё-такі падпісалі.


У бітве пад Масквой полк, у якім ваяваў Іван Алейнік, страціў палову байцоў і самалётаў. Сам Іван Фёдаравіч быў цяжка паранены.


Стаўшы на ногі, ён вярнуўся на перадавую. Ваяваў у Польшчы, Румыніі, Югаславіі. Пасля цяжкіх бамбёжак пад Кёнігсбергам палку далі тыдзень водпуску. Акрылены, Іван Фёдаравіч, паляцеў на сустрэчу з каханай. За некалькі дзён ён павінен быў паспець зрабіць прапанову, распісацца, згуляць вяселле і зноў вярнуцца на перадавую.


4 ліпеня Івану Алейніку спаўняецца 91 год. У сваім шаноўным узросце ён піша вершы і вельмі шмат сустракаецца з моладдзю. Ветэран - самы жаданы госць ва ўсіх віцебскіх школах.