Сёлетні ліпень можа ў літаральным сэнсе апраўдаць статус самага гарачага месяца. На гэтым тыдні тэмпература паднімецца да плюс 33 градусаў. Як лягчэй перанесці летнюю спёку - пачуем рэкамендацыі медыкаў. Зрэшты, многія шукаюць прахалоды ля вады: адпачываюць на пляжах і адпраўляюцца ў круіз па сталічных акваторыях.
"Трапічны Мінск" убачыла Алена Вітко.













