Гарачыя выхадныя дадалі працы ратавальнікам

7 июля 2014

За чатыры дні адпачынку на мінскіх вадаёмах загінулі чатыры чалавекі. Прычыны трагедый высвятляюцца. Аднак амаль усе няшчасныя выпадкі зафіксаваныя ў месцах, не прызначаных для купання.


З пачатку года ў Мінскай вобласці загінула 39 чалавек, сярод іх двое дзяцей. Асноўная прычына гібелі дарослых - злоўжыванне алкаголем. Ратавальнікі настойліва рэкамендуюць не заходзіць у ваду ў нецвярозым стане і выбіраць месца для купання выключна там, дзе працуюць службы АСВОД і ўсталяваныя выратавальныя станцыі.