Спякотныя дні б'юць рэкорды

29 июля 2014

У сталіцы ў асабліва гарачыя дні марожанага прадаецца ў паўтара раза больш як за звычайны летні дзень. А безалкагольных напояў мінчане штодня выпіваюць аж 300 000 літраў. Таксама павялічыўся і продаж квасу. У параўнанні з міжсезоннем - у чатыры разы. У летні сезон людзей ад спякоты выратоўваюць амаль дзве тысячы аб'ектаў дробнарознічнага гандлю - гэта міні-кафэ, кіёскі, павільёны і палаткі.