Спякота вяртаецца

18 июня 2018

Сёння ў Беларусі слупкі тэрмометраў пакажуць плюс 29. Ападкі чакаюцца толькі па ўсходзе краіны. Бліжэй да вечара магчымы кароткачасовы дождж з навальніцамі і ў Гродзенскай вобласці. Дарэчы, у сямі раёнах рэгіёна знята забарона на наведванне лясоў. Але не ў іншых абласцях. Пажаранебяспечная сітуацыя ў Беларусі захоўваецца.