Спякота ў Беларусі захаваецца да канца тыдня

30 июля 2018

Наймацнейшую спякоту ў Беларусь прынёс скандынаўскі антыцыклон. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Сёння ў краіне захаваецца летняе надвор'е, будзе да плюс 30. Навальніцы магчымыя ў Мінску, Брэсце і Магілёве. Медыкі пры такіх тэмпературах раяць піць больш вады, а МНС і ДАІ рэкамендуюць адмовіцца ад далёкіх паездак на машыне. Спякотнае надвор'е пратрымаецца да канца тыдня.