Спякота ў Беларусі сёння зменіцца навальніцамі і градам

27 июня 2019

На сёння аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. 

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі моцныя ліўні, па паўднёвым усходзе чакаецца град. Гэта пры тым, што ўчора быў пабіты яшчэ адзін тэмпературны рэкорд: у Высокім Брэсцкай вобласці зафіксавалі адзнаку 34,4 градуса.