Напярэдадні ў Мінску быў зафіксаваны максімум дня - плюс 34 градусы. Тэмпературны рэкорд пабіты і ў Гродне. Пік спякоты, як адзначаюць сіноптыкі, прыпадзе на канец тыдня. У сувязі з гэтым да выхадных ужо на ўсёй тэрыторыі краіны будзе дзейнічаць забарона на наведванне лясоў. Зараз уваход у лясы закрыты ў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях. Нагадаем, парушальнікам забароны пагражае штраф да 25 базавых велічынь.
Спякота ў Беларусі б'е рэкорды
7 августа 2015













