Гарачыня спрыяе актыўнасці пчол і вос

12 августа 2014
Гарачыня ўплывае не толькі на людзей, але і на насякомых. Такое надвор'е спрыяе актыўнасці пчол і вос. Таму трэба быць уважлівымі не толькі ў выбары адзення і прычоскі, але нават і ў падборы парфумы. Што ўсё ж такі раздражняе насякомых і як засцерагчы сябе ад іх укусаў, ведае Юлія Токар.

Уладзімір Камянкоў з дзяцінства цікавіўся пчоламі. Іх вывучалі і бацькі. Калі прыехаў вучыцца ў сталіцу, у медыцынскі ўніверсітэт, ахвотна ўступіў у арганізацыю пчаляроў, якую зараз і ўзначальвае. Больш за тое, Уладзімір Камянкоў - гаспадар пчальніка на 38 сямей і вулляў розных тыпаў - ад лежакоў на 20 рамак да мнагакорпусных драўляных.


Майстар адзначае, што мёдазбор сёлета не шчодры. З-за высокай тэмпературы расліны не вылучаюць нектар, таму пчолы самі з'ядаюць тое, што прынеслі.


Перш чым зайсці да пчол, трэба іх папярэдзіць. Запальваем дымар, пускаем 2 - 3 клубкі дымуўу літок і падыходзім з супрацьлеглага боку. І важны момант: нельга гучна размаўляць і рабіць рэзкіх рухаў.


Апітэрапія - лячэнне ўкусамі пчол - карысная для здароўя. Чаго нельга сказаць пра джала дзікіх вос. Сёлета з-за спякотнага надвор'я яны асабліва агрэсіўныя. Таму, каб засцерагчыся і не раззлаваць жаланосных, лепш не хадзіць з распушчанымі валасамі і не перастарацца з парфумай.


Выпадкі, калі трэба абясшкодзіць гнёзды шалёных насякомых, пастаянна трапляюць у службу выратавання. Для жніўня - з'ява звыклая. Ратавальнікі ліквідуюць асіныя гнёзды ў грамадскіх месцах, установах адукацыі, бальніцах і паліклініках.


Пчолы ўсё ж такі дзіўныя насякомыя. Сапраўдныя матэматыкі. Геаметрычныя пчаліныя соты нагадваюць шасцівугольнікі - па такім жа прынцыпе складаецца і сетка мабільнай сувязі.