Спякота пакуль не збіраецца пакідаць Беларусь

10 августа 2018

Надвор'е ў суботу будзе спрыяць аматарам пляжнага адпачынку. Спякота пакуль не збіраецца пакідаць Беларусь. Заўтра тэмпература паветра ў некаторых раёнах Мінскай вобласці прагрэецца да 28 градусаў. Аднак у нядзелю паўднёвы вецер памяняецца на паўночна-заходні і прынясе невялікую прахалоду. Сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя ападкі.