Спякота адступае

14 августа 2015

У цэнтральны рэгіён вярнулася класічнае лета. У гэтыя выхадныя на тэрыторыю Мінскай вобласці будуць паступаць больш свежыя паветраныя масы, ападкаў не прагназуецца. Заўтра днём чакаецца ад 23 да 28 цяпла. У нядзелю ў начныя гадзіны слупок тэрмометра апусціцца да 8-13 градусаў, днём у сярэднім па вобласці будзе амаль 25 вышэй за нуль.

На пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра крыху знізіцца, але па-ранейшаму ападкаў не прагназуецца. У сувязі з гэтым у лясах захаваецца павышаны ўзровень пажарнай небяспекі.