Спякота на гэтым тыдні ў Беларусі ўзмоцніцца

10 июня 2019

Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Абяцаюць да 34 градусаў цяпла.  У цэлым па краіне ўсталявалася незвычайна гарачае для чэрвеня надвор'е. У першыя дні месяца  тэмпература паветра перавысіла кліматычную норму  больш чым на 4 градусы. Гарачае надвор'е захаваецца  да 15 чэрвеня.