Зенітны ракетны комплекс С-300, які паступіў на ўзбраенне Полацкага 337-га гвардзейскага зенітнага ракетнага палка заступіў на баявое дзяжурства

5 мая 2016

І ўжо заўтра ён будзе выконваць задачу па ахове дзяржаўнай мяжы Беларусі ў паветры. Да гэтага на ўзбраенні ў вайскоўцаў былі ўсталёўкі С-75, С-125 і С-200. Новы комплекс - больш сучасны. Полацкія ракетчыкі ўжо мелі магчымасць выпрабаваць С-300 у дзеянні на вучэннях у Расіі.

Усяго ў Беларусь ажыццёўленая пастаўка 4 зенітных ракетных дывізіёнаў на бязвыплатнай аснове з Расіі. На ўзбраенні ў полацкіх ракетчыкаў будуць знаходзіцца два комплексы С-300. Астатнія будуць дыслакавацца ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя