Зямля ў Мінскім раёне будзе выдзяляцца толькі ў выключных выпадках

5 марта 2014

Зямля ў Мінскім раёне згодна з Дэкрэтам № 10 будзе выдзяляцца толькі ў выключных выпадках. Пра гэта сёння заявіў кіраўнік Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра на прыёме грамадзян. У той жа час зямельныя ўчасткі ў аддаленых раёнах Мінскай вобласці пад развіццё малога і сярэдняга бізнесу будуць выдзяляцца максімальна хутка і без праблем. Прыярытэт - імпартазамяшчальным вытворчасцям і выпуску экспартна арыентаванай прадукцыі.


На прыёме грамадзян узнімаліся і іншыя пытанні. Нараканні людзей выклікае праца камунальных службаў, праблемы добраўпарадкавання і рамонту. Рашэнні па кожным выпадку прымуць мясцовыя ўлады.