Землеўпарадкавальны факультэт - найстарэйшы факультэт у БГСГА

21 февраля 2014

Кантроль над правільным выкарыстаннем земляў, распрацоўка пляцовак пад будаўніцтва аб'ектаў і шматлікія іншыя пытанні, з якімі штодня прыходзіцца сутыкацца землеўпарадчыкам. Сёння прадстаўнікі гэтай старажытнай прафесіі адзначаюць сваё прафесійнае свята. Нашы карэспандэнты наведалі адзіны факультэт у Беларусі, дзе вучаць гэтай няпростай спецыяльнасці.


Расказвае Уладзімір Сёмкін. Першае дакументальнае сведчанне аб працы дзяржаўных зямельных агентаў на тэрыторыі цяперашняй Беларусі адносіцца да 1398-га года. Ну а дыпламаваныя спецыялісты - каморнікі - з'явіліся значна пазней, калі ў Горацкай сельгасакадэміі адкрыліся каморніцка-таксатарскія класы.


Землеўпарадкавальны факультэт - найстарэйшы факультэт у БГСГА. Натуральна, размешчаны ён у самым галоўным корпусе. Падчас Вялікай Айчыннай будынак быў разбураны дашчэнту. Але яго вельмі хутка аднавілі. Краіна зноў адбудоўвалася пасля вайны. І без прафесійных каморнікаў ніяк было не абысціся.


Земфак - адзіны факультэт у Беларусі, дзе сёння рыхтуюць спецыялістаў па землеўпарадкаванні. На патоку - 450 студэнтаў. Аліна - адзіная з усіх атрымала стыпендыю прафесара Курапаценкі - легенды землеўпарадкавальнай службы.


Аліна Палявая, студэнтка 5-га курса землеўпарадкавальнага факультэта БГСГА: Інжынер-землеўпарадчык - гэта сучасная перспектыўная і, што немалаважна, цікавая прафесія. Я ўжо студэнтка 5-га курса і яшчэ ні разу не пашкадавала, што выбрала менавіта гэты факультэт.


Вольга Васільеўна ў прафесіі ўжо 30 гадоў. Выдатна памятае, як быўшы маладым спецыялістам, бегала па палях з цяжкай апаратурай у руках. Сучасным каморнікам дапамагаюць працаваць прыёмнікі GPS і спадарожнікі. Раней замеры праводзіліся толькі ўручную.


Без удзелу землеўпарадчыкаў не абыходзіцца ні адна здзелка куплі-продажу зямлі. Яны кантралююць рацыянальнае выкарыстанне зямельнага фонду, займаюцца ацэнкай, выдачай тэхпашпартоў і шматлікімі іншымі пытаннямі.


Для працаўнікоў гэтай рэдкай спецыяльнасці сёлета можна сказаць двайное свята. Не толькі прафесійнае. У верасні землеўпарадкавальны факультэт адзначыць сваё 175-годдзе.