Землетрасенне ў Інданезіі. Эксклюзіўны каментар відавочцы падзей з Беларусі

6 августа 2018

Колькасць ахвяр землетрасення ў Інданезіі дасягнула 91-га. Больш як 200 чалавек атрымалі сур'ёзныя траўмы.

Не выключана, што колькасць ахвяр можа павялічыцца, паколькі ратавальнікам пакуль не ўдалося дабрацца ў цяжкадаступныя раёны. Падземныя штуршкі магнітудай каля 7 адбыліся на востраве Ламбок напярэдадні. Разбураныя тысячы будынкаў, большасць загінуўшых і пацярпелых выяўленыя пад развалінамі. З астравоў эвакуіравана каля тысячы чалавек, яшчэ каля 700 чакаюць. Штуршкі адчуваліся і на папулярным у турыстаў востраве Балі. Нам удалося звязацца з відавочцай падзей з Беларусі.

МЗС нашай краіны пакуль не каменціраваў, ці пацярпелі беларусы ад стыхіі ў Інданезіі. Мы сочым за сітуацыяй. Падрабязнасці ў наступных выпусках.