Зялёнае святло пешаходам і веласіпедыстам. Беларусь адзначае Дзень без аўтамабіля

22 сентября 2019

У міжнароднай экаакцыі бяруць удзел больш за 50 дзяржаў. Кампанію прыдумалі для прасоўвання ідэй захавання экалогіі і здаровага ладу жыцця. Сёння аўтааматары пры наяўнасці вадзіцельскага пасведчання і тэхпашпарта на аўто  могуць бясплатна праехаць на ўсіх відах грамадскага транспарту. Акцыя завяршае кампанію "Еўрапейскі тыдзень мабільнасці". Сёлета яе дэвіз "Ідзі з намі". У Мінску асноўныя мерапрыемствы праходзяць на вуліцы Кастрычніцкай, яна часткова перакрытая да апоўначы. Гасцей чакае асобная зона са святлафор-шоу, гульнямі і конкурсамі, майстар-класамі і экамайстэрнямі. 

Вечарам гледачоў чакае канцэрт і нават паказ экамоды. А ў 21:00  усе ахвотнікі змогуць паўдзельнічаць у прабегу падсветленых веласіпедаў. На час праезду калоны ўдзельнікаў велапрабегу  будзе абмяжоўвацца рух транспарту па яго маршруце: вул. Трасцянецкая - Аранская - Свярдлова - праспект Незалежнасці - плошча Якуба Коласа.