"Зялёны квест" для ўсёй сям'і. Батанічны сад падрыхтаваў для наведвальнікаў экамаршруты

30 мая 2020
Арыгінальнае баўленне часу для ўсёй сям'і.  "Зялёны квест" сёння праводзяць у Батанічным садзе. Для наведвальнікаў падрыхтавалі маляўнічыя экамаршруты і інтэрактыўныя заданні. Кожнаму выдаюць спецыяльную карту. Для яе праходжання спатрэбіцца толькі мабільны тэлефон - усе заданні зашыфраваны пад QR-кодамі. Усяго распрацавана 10 маршрутаў - 6 дарослых і 4 дзіцячыя. Час праходжання квеста неабмежаваны. 
"Зялёны квест" можна прайсці і заўтра. Акрамя таго, арганізатары падрыхтавалі розыгрыш падарункаў і анлайн-шоу.