"Зялёных школ" у Беларусі становіцца больш

13 декабря 2019
Дарэчы, веданне птушак, клопат аб прыродзе і падтрымка розных эка-праектаў дапамагло многім навучальным установам атрымаць сертыфікат "зялёных школ". Сёння іх уручылі сарака ўстановам адукацыі. Такі статус прысуджаюць гімназіям і школам, якія актыўна займаюцца аховай навакольнага асяроддзя і вырашаюць экалагічныя праблемы. Вучні "зялёных школ" набываюць веды аб паасобным зборы смецця, эканоміі вады і энергіі, удзельнічаюць у экалагічных акцыях. Далучаюцца да "зялёнага" руху і дашкаляты.

"Зялёнымі" становяцца ўсё больш сярэдніх школ і дзіцячых садоў - там педагогі і нават бацькі распрацоўваюць эка-праекты па зберажэнні прыродных рэсурсаў.