Зялёныя навасёлы з'явяцца ўздоўж кальцавой ужо восенню

10 июня 2015

Ля МКАД ужо гэтай восенню з'явяцца арыгінальныя зялёныя навасёлы. Уздоўж Мінскай кальцавой дарогі высадзяць горную сасну, вінаград і барбарыс. Як зрабіць Мінск больш крэатыўным і зялёным, сёння дэманстравалі ў сталічным парку Горкага. Супрацоўнікі Мінскзелянбуда адточвалі майстэрства на прафесійным конкурсе.

Аляксандр Салановіч, старшыня аб'яднанага камітэта прафсаюзаў УП «Мінскзелянбуд»: "Удзел у конкурсе дае магчымасць больш якасна рабіць азеляненне ў кожным раёне Мінска. Гэта ўплывае на якасць і падборку расады. Ажыццяўляецца больш дасканала".

Усяго сёлета ў сталіцы высадзілі больш за 2 мільёны кветак. І самыя папулярныя - бягонія, петунія і віёла розных адценняў.