Стратэгічныя кірункі развіцця энергетычнай сферы ў цэнтры ўвагі беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму. У Мінску сёння стартуе Energy Expo - 2021. Свае дасягненні прадставяць больш за 200 арганізацый з сямі краін. Гэта вядучыя прадпрыемствы Беларусі, а таксама вядомыя сусветныя брэнды. Сёлета форум прымеркаваны да 90-годдзя беларускай энергасістэмы. У праграме міжнародныя канферэнцыі, выставы, семінары і круглыя сталы. Парадак шырокі: будуць гаварыць аб перспектывах зялёнай эканомікі, развіцці электратранспарту, эканамічных і экалагічных аспектах ядзернай энергетыкі. Асаблівая ўвага - падрыхтоўцы інжынерных кадраў.
Зялёная эканоміка, ядзерная энергетыка і развіццё электратранспарту - у Мінску стартуе форум Energy Expo - 2021
12 октября 2021













