Здаровым дзецям перад прышчэпкай ніякай папярэдняй падрыхтоўкі не патрабуецца

15 августа 2018

Аб гэтым заявілі спецыялісты падчас анлайн-канферэнцыі. Пры гэтым рэакцыю чалавека на прэпарат прадказаць немагчыма, папярэдніх тэстаў не існуе. Нагадаю, у панядзелак у Ганцавіцкім раёне пасля ўвядзення планавых прышчэпак памёр двухмесячны малы. Вядзецца расследаванне, аднак урачы мяркуюць, што смерць адбылася з-за анафілактычнага шоку.

Аксана Таранава загадчыца Мінскага гарадскога цэнтра вакцынапрафілактыкі:

"Калі дзіця мае спадарожную хранічную паталогію, то рашэнне аб вакцынацыі прымаецца індывідуальна доктарам на падставе клінічных і лабараторных даследаванняў. Дзіцяці можа быць прызначаная спадарожная медыкаментозная падрыхтоўка, каб знізіць рызыкі ўзнікнення непажаданых пабочных рэакцый на ўвадзімы імунабіялагічны лекавы сродак".

Шматгадовы досвед вакцынацыі ў Беларусі прывёў да знікнення такіх цяжкіх захворванняў, як слупняк, поліяміеліт і дыфтэрыя. У тысячы разоў знізіліся захворванні на адзёр, краснуху. У якіх выпадках вакцынуюцца цяжарныя жанчыны і ці можна рабіць прышчэпкі дзецям у пазнейшым узросце, глядзіце ў раздзеле "Анлайн-канферэнцыя" на сайце tvr.by, а таксама на YouTube-канале АТН.