Польшча перакінула да беларускай мяжы дзве брыгады вайскоўцаў. Нагодай для гэтага стала нібы прыбыццё ў рэспубліку ПВК "Вагнер", заявіў польскі міністр абароны.
Навiны
Барысаўскі БАТЭ прабіўся ў другі кваліфікацыйны раунд Лігі чэмпіёнаў. Напярэдадні "жоўта-сінія" ў матчы ў адказ абгулялі албанскі "Партызані" з лікам 2:0.
Беларусь і Куба плануюць павялічыць узаемны тавараабарот. Шмат у чым спадзяванні Вострава свабоды звязаныя з беларускай тэхнікай і прадуктамі харчавання.
Эфектыўнасць калійнага экспарту ва ўмовах несправядлівага санкцыйнага націску. Сёння ў Прэзідэнта абмяркоўвалі пытанне стварэння партовых магутнасцяў для перавалкі нашых грузаў.
На палях Беларусі асноўныя працы на ўгоддзях з азімым ячменем. Ён убраны больш як на 90 працэнтах плошчаў. Падыходзяць і іншыя сельскагаспадарчыя культуры.
Школьныя кірмашы адкрыліся ва ўсіх буйных універмагах Мінска. У асартыменце - адзенне, абутак, галантарэйныя тавары, пісьмовыя прылады.
Юным наведвальнікам установы прапануюць падарожжа па асобным пакоі, дзе размешчаны лялечны збор у тысячу экспанатаў - гэта частка прыватнай калекцыі жыхаркі Барысава Алёны Роўбы.
Гарачы час і ў абітурыентаў - працягваецца падача дакументаў у ВНУ. Прыёмныя камісіі працуюць з 9 раніцы да 6 вечара - з сабой неабходна мець пашпарт, вынікі двух ЦЭ, аднаго ЦТ, атэстат, характарыстыку.
Ліўневыя дажджы змянілі спякоту! Наступствы «мокрай стыхіі» на працягу дня ліквідуюць у Мінску. З самай раніцы з-за моцных ападкаў былі падтоплены вуліцы, па некаторых магістралях машыны вымушаны былі плыць нібы па рацэ.
Аграрыі Мінскай вобласці на старце ўборкі рапсу. Пад гэту культуру ў нашай краіне адведзена больш за 400 тысяч гектараў, а ў планах атрымаць мільён тон алейных насення.
Дажджы з навальніцамі спрыяюць ураджаю лясных дароў. Аматары ціхага палявання ўжо адправіліся ў масівы на пошук ягадных месцаў.
XXXII "Славянскі базар" у Віцебску адгрымеў. Ён стаў новай старонкай у культурным жыцці Беларусі. Усе сусветныя сацсеткі напоўніліся нашым крэатыўным кантэнтам - яркім, музычным, творчым, асвяжальным, гумарыстычным, музычным і душэўным.
Баскетбол 3х3 - від спорту, які ў XXI стагоддзі актыўна развіваецца ва ўсім свеце. Дынамічная гульня вабіць усё больш дзяцей, у тым ліку і ў беларускія секцыі, а на трыбунах мінскай Palova Arena падчас спаборніцтваў аншлаг.
У Беларусі падоўжылі эксперымент па аказанні платных медыцынскіх паслуг у выхадныя і святочныя дні. Усе ўмовы засталіся ранейшымі.
Пакуль Мінск і ўвогуле ўся Беларусь працягваюць падрыхтоўку да II Гульняў краін СНД (а да іх старту застаецца ўсяго 18 дзён), аматары футбола сочаць за выступленнем беларускіх клубаў у Еўракубках.
Масавая ўборачнная кампанія збожжвых у Беларусі ўжо пачалася. Па краіне засвоена больш як 7 % плошчаў. Намалочана больш як 0,5 млн тон хлеба.
Ліра "Славянскага базару" з'язджае ў Арменію. Гран-пры XXXII конкурсу выканаўцаў эстраднай песні дастаўся ў Машы Мнджаян
17 ліпеня стартуе прыёмная кампанія. У 2023 годзе 49 вышэйшых навучальных устаноў Беларусі плануюць прыняць больш як 52 тыс.
Улады Афганістана публікуюць даныя аб колькасці ахвяр амерыканскіх бамбёжак. У выніку ўдараў дронамі і касетнымі зарадамі траўмы атрымалі 195 тыс.
Рух на Крымскім мосце абмежаваны з-за новага інцыдэнту. Улады паўвострава рэкамендуюць мяняць маршрут. Паводле некаторай інфармацыі, мост пацярпеў ад ракетных удараў, у раёне здарэння працуюць надзвычайныя службы.
Дні Саюзнай дзяржавы - трохдзённы марафон падзей, якія прэзентуюць рускае мастацтва на беларускіх пляцоўках у рамках "Славянскага базару", - завяршыліся операй у Віцебскай філармоніі.
Сёння ў Віцебску адбудзецца гранд-фінал XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар". Вечарам на сцэне Летняга амфітэатра пройдзе вялікі гала-канцэрт цырымоніі закрыцця.
Віялета Скварцова стала чэмпіёнкай у скачках у даўжыню на Адкрытым кубку Беларусі, які гэтымі днямі прымае Брэст. Прадстаўніца Віцебскай вобласці да шостай спробы саступала сярэбранаму прызёру чэмпіянату Еўропы ў памяшканні - 2019 Анастасіі Мірончык-Івановай, якая лідзіравала са сваім лепшым вынікам у сезоне 6 метраў 73 сантыметры.
Наймацнейшыя лясныя пажары ахапілі канарскі востраў Ла-Пальма. Агонь распаўсюдзіўся на плошчы чатыры з паловай тысячы гектараў і знішчыў сама меней 12 дамоў.













