Беларускія спартсмены заваявалі тры залатыя ўзнагароды на 62-й Вялікай маскоўскай рэгаце па акадэмічным веславанні. Так, у спаборніцтвах жаночых двоек лепшымі сталі Таццяна Клімовіч і Алена Фурман.
Навiны
Моцныя ападкі абрынуліся на сталіцу Турцыі. У некалькіх раёнах Анкары затоплены падвальныя памяшканні і першыя ўзроўні жылых будынкаў.
Энергазабяспечвальныя арганізацыі з 1 ліпеня пачнуць абследаваць электрасеткі садаводчых таварыстваў. Пераход на дзяржбаланс прадугледжаны ўказам Прэзідэнта.
Прычынай чыгуначнай катастрофы ў штаце Адзіша на ўсходзе Індыі, што адбылася 2 чэрвеня ў раёне горада Баласор і забрала больш за 280 жыццяў, стала змяненне ў сістэме электроннай блакіроўкі.
У Беларусі назіраецца рост колькаці электрамабіляў. Гэта пацвярджае попыт на карыстанне зараднымі станцыямі. За год спажыванне павялічылася больш чым на траціну.
У Індыі расце колькасць загінуўшых пры сутыкненні цягнікоў - ахвяр ужо 294. Больш за тысячу чалавек пацярпелі. Нагадаем, надзвычайнае здарэнне адбылося недалёка ад горада Баласор у індыйскім штаце Адзіша.
У праваслаўных сёння, 4 чэрвеня, Сёмуха. Свята, якое адзначаецца на 50-ты дзень пасля Вялікадня, прымеркавана да евангельскай падзеі - сашэсця Духу Святога на апосталаў.
Сёння магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад слабаўзбуранага да ўзбуранага. 4 чэрвеня ў народным календары Васіліск.
Пачнём з маляўнічай падзеі. Ужо другія выхадныя беларусы жывуць атмасферай спорту і культуры. Гэтымі хвілінамі ў Баранавічах завяршаецца культурна-спартыўны фестываль "Вытокі".
Адзін з самых найстарэйшых фестываляў Беларусі "Браслаўскія паланіцы" 56-ты раз аб'яднаў лепшыя творчыя калектывы нашай краіны і замежжа.
Унікальную тэхналогію вырошвання кавуноў у беларускіх шырынях распрацоўваюць навуковыя Акадэміі навук. На базе Гродзенскага інстытута ўжо атрымалі расаду, якая расце нават пры тэмпературы плюс 5 градусаў.
Мінск і Масква ўсталі на шлях цеснай рэгіянальнай кааперацыі. Пры гэтым наш Прэзідэнт паставіў задачы па засваенні Далёкага Усходу і новых кірункаў гандлёвай актыўнасці.
Форум "Браслаўскія зарніцы" 56-ты раз аб'яднаў лепшыя творчыя калектывы нашай краіны і замежжа. Гэта адзін з найстарэйшых фестываляў Беларусі.
Сталі вядомы вынікі галоўнага спаборніцтва сярод журналістаў друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў і сеткавых выданняў
Адзін з лідараў сезона супраць каманды з падвала турнірнай табліцы. "Тарпеда-БелАЗ" - адзіны клуб, які пакуль не ведае паражэнняў у чэмпіянаце Беларусі па футболе, у 11-м туры прымае "Шахцёр".
У сталіцы і буйных гарадах Сенегала ўспыхнула ўсеагульнае паўстанне. На вуліцах разлютаваныя сутыкненні з паліцыяй, ахвярамі якіх ужо сталі па меншай меры 9 чалавек.
"Вясновы букет" у Верхнім горадзе. Сёння ў сэрцы Мінска разгорнецца свята нацыянальнай творчасці! 14-ты фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў сабраў больш за 350 майстроў і творчыя дэлегацыі з усіх абласцей нашай краіны.
Беларусь і Экватарыяльная Гвінея дамовіліся нарасціць палітычны дыялог і гандаль. З афіцыйным візітам у гэтай афрыканскай краіне знаходзіцца беларускі міністр замежных спраў.
Вялікая прэм'ера на "Беларусь 1". У 15:45 у эфіры першы выпуск дзённікаў II Гульняў краін СНД. Карэспандэнты АТН на працягу ўсяго лета будуць знаёміць гледачоў з падзеямі галоўнага мультыспартыўнага форуму года.
Другі дзень культурна-спартыўнага фестывалю "Вытокі" 3 чэрвеня пройдзе ў самым цэнтры Баранавіч. Традыцыйна алімпійскі квэст стане самай маштабнай часткай форуму.
У Эстоніі стартуюць вучэнні Baltops-23. У іх прымуць удзел больш за 50 караблёў і 60 баявых самалётаў з 19 краін Паўночнаатлантычнага альянсу.
Страшная трагедыя ў Індыі. Напярэдадні вечарам на ўсходзе краіны ў штаце Адзіша сутыкнуліся таварны і пасажырскі цягнікі.
Прэзідэнт сёння падпісаў распараджэнне "Аб павышэнні эфектыўнасці працы сістэмы аховы здароўя". Дакумент стаў вынікам рэзананснай размовы па праблемах айчыннай медыцыны ў кіраўніка дзяржавы.
Моцная пясчаная бура ў Егіпце. Згодна з паведамленнямі СМІ, у выніку стыхіі адзін чалавек загінуў і пяцёра атрымалі раненні.













