Заўтра ў сталіцы можна пабачыць сапраўднага Дзеда Мароза

20 декабря 2013

Заўтра ў сталіцы можна пабачыць сапраўднага Дзеда Мароза ў парку Горкага. Напярэдадні навагодніх свят дзядуля зноў вернецца ў аблюбаваны куток, што на беразе Свіслачы. Менавіта там размясцілася яго невялічкая і ўтульная хатка. Плануецца, что святочная істота завітае да дзяцей у суботні апоўдзень. Але як - праз трубу ці праз фортку - пакуль ніхто не ведае. Домік для Дзеда Мароза і яго ўнучкі ўжо амаль падрыхтаваны. Тут і скрыня для падарункаў, і магічны посах, і чароўнае ёлачнае дрэва, якое выконвае жаданні.



Да ўпрыгажэння хаткі кожны год далучаюцца і дзеці. Усе творчыя вырабы гасцей захоўваюцца да наступнага года. Дарэчы, завітаць да Дзеда Мароза можна да 31 снежня. Але калі ахвочых пагутарыць з дзядулям будзе шмат, то дні прыёму прадоўжаць да праваслаўных Калядаў.