Заўтра ў пасольстве Венесуэлы ў Мінску будзе працаваць выбарчы ўчастак

13 апреля 2013

Заўтра венесуэльцы выберуць новага прэзідэнта. 14 красавіка ў пасольстве Венесуэлы ў Мінску будзе працаваць выбарчы ўчастак. Паводле інфармацыі дыппрадстаўніцтва, у спісах для галасавання - 63 чалавекі. Гэта грамадзяне Венесуэлы,  якія пастаянна пражываюць ці часова знаходзяцца ў Беларусі.